Старшыня Дзяржкантролю пракаментаваў справу Сяргея Сацука: можа, яе і спыняць

Старшыня Дзяржкантролю пракаментаваў справу Сяргея Сацука: можа, яе і спыняць

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў у кулуарах пасяджэння Палаты прадстаўнікоў пракаментаваў журналістам справу рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука

Журналіста затрымалі 25 сакавіка супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Сацука, вядомага журналісцкімі расследаваннямі, вінавацяць у атрыманні хабару ў 5000 долараў. У паведамленні КДК Сацук названы ўладальнікам ТДА "Інтэр Сміт" (якому належыць выданне "Ежедневник"), а не рэдактарам, якім ён з'яўляецца. Як службовая асоба ён, па звестках КДК, атрымаў грошы за напісанне замоўленага матэрыялу.  

Каментуючы гэтыя словы, Анфімаў заявіў, што Сацук з'яўляецца фактычным уладальнікам "Інтэр Сміт". "Калі ёсць доказы, што хтосьці з'яўляецца ўладальнікам фактычным, і гэта можна даказаць. І гэта што, так важна?"прыводзіць TUT.by рэакцыю чыноўніка на здзіўленыя пытанні журналістаў. 

У Анфімава спытался, ці можна казаць пра хабар, калі грошы атрымліваў журналіст, а не службовая асоба. Магчыма, у такім разе трэба кваліфікаваць гэтыя грошы неяк іначай. "Калі вы лічыце, што гэта няправільна кваліфікаваная, то следчыя органы, калі справа будзе перададзеная, можа быць, перакваліфікуюць на іншы артыкул. А можа, наогул скажуць, што мы не маем рацыю цалкам, і спыняць гэта крымінальны пераслед. Не выключаю і такога варыянту", — заявіў старшыня КДК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі