Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц падае ў адстаўку

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц падае ў адстаўку

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц у студзені 2017 года падасць у адстаўку. Ён мае намер ачоліць спіс Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі на выбарах у бундэстаг ад зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Як адзначае "Бі-Бі-Сі", Шульц кажа, што гэтае рашэнне было для яго няпростым. Мяркуецца, што ён стане галоўным канкурэнтам Ангелы Меркель на выбарах канцлера Германіі, якія пройдуць у 2017 годзе.

Марціну Шульцу 20 снежня споўніцца 61 год. Ён — ураджэнец нямецкага горада Хельрат. Працаваў прадаўцом кніг, пасля стаў уладальнікам кнігарні. 12 гадоў быў мэрам горада Вюрзелена. Уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі, у 1999-м стаў чальцом выканкама і прэзідыюма СДПГ. Упершыню быў выбраны ў Еўрапарламент у 1994-м, быў кіраўніком фракцыі. У 2012-2014 гадах займаў пасаду прэзідэнта Еўрапейскага парламента, у 2014-м пераабраны на гэтую пасаду.

Новаму кіраўніку Еўрапарламента давядзецца адыграць важную ролю ў перамовах па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі