Старшыня Еўрапейскага савета: Мы не можам забыцца пра ўсходніх суседзяў ЕС!

"Усходняе партнёртсва дасць найлепшы інструмент, каб узмацніць нашу падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці", — заявіў 23 лютага ў Празе старшыя Еўрапейскага савета Херман ван Рампёй.

А вось супрацоўніцтва ЕС з беларускімі уладамі працягнецца ў рэчышчы палітыкі "крытычнага і абумоўленага супрацоўніцтва". То бок, як і раней, яно будзе залежыць ад іх дзеянняў беларускіх чыноўнікаў у кірунку дэмакратызацыі. У заяве гаворыцца, што гэты метад дае найбольшыя шанцы для прасоўвання палітычных прыярытэтаў Еўрасаюза. 

Херман ван Рампёй таксама узгадаў, што Еўрапейская рада некалькі тыдняў таму ўжо выказала сваю знепакоенасць сітуацыяй у Беларусі. "Мы не павінныя лёгка забываць пра супольныя абавязальніцтвы, узятыя намі ў галіне дэмакратычных стандартаў, вяршынства закона і правоў чалавека", — адзначыў палітык.

Старшыя Еўрапейскага савета таксама звярнуў увагу на другі саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца сёлета. "Нягледзячы на тое, што апошнія падзеі сканцэнтравалі нашую палітычную ўвагу на поўдні, мы ні ў якім выпадку не можам дазволіць сабе забыцца пра ўсходніх суседзяў Еўрасаюза. Мы павінны запэўніць, што партнёрства, распачатае ў Празе 2 гады таму, з'яўляецца новым штуршком і адначасова канцэнтруецца на  вырашэнні стратэгічных пытанняў, такіх, як дэмакратыя, добрае адміністраванне і прагрэс у вырашэнні некаторых канфліктаў", — сказаў Херман ван Рампёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі