Студэнты ЕГУ ў Вільні правялі страйк

Студэнты ЕГУ ў Вільні правялі страйк

Студэнты ЕГУ ў Вільні 1 кастрычніка правялі страйк супраць дзеянняў адміністрацыі, піша "Наша Ніва". 

Пратэстоўцы сталі насупраць уваходу ў будынак, калі адміністрацыя адкрывала новы навучальны год у самім ЕГУ. 

Асноўнай нагодай для акцыі пратэсту стала павышэнне платы за навучанне. На думку студэнцкага прадстаўніцтва, фінансавыя правілы сталі больш жорсткімі на фоне падзення якасці адукацыі. "Рашэнне аб узмацненні жорсткасці фінансавых правілаў кіраўніцтва ЕГУ прыняла ў аднабаковым парадку, без удзелу прадстаўнікоў студэнцтва. Студэнцкае самакіраванне ў ЕГУ выключанае з працэсу прыняцця важных рашэнняў", — канстатуюць пратэстоўцы.

Яны патрабуюць скасаваць узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтаў; вярнуць беспадстаўна звольненых выкладчыкаў; зрабіць кадравую палітыку ЕГУ празрыстай; вярнуць вырашальны голас студэнцкай і акадэмічнай супольнасці ва ўсіх органах кіравання; зрабіць выбары ў Сенат ЕГУ адкрытымі і вярнуць яму паўнамоцтвы.

У адміністрацыі ЕГУ заяўляюць, што некаторыя патрабаванні не адпавядаюць рэчаіснасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі