Студыю "Летапіс" узначаліў удзельнік здымачнай каманды фільма пра Талая

Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш

Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш / Скрыншот СТБ

Новым кіраўніком дакументальнай студыі "Летапіс", якая ўваходзіць у склад "Беларусьфільма", стаў Уладзімір Мілаш, паведамляе канал “Священный Белавуд”. 

Ён заняў пасаду пасля звальнення летам гэтага года Аксаны Эйхарт і пачаў часова выконваць абавязкі кіраўніка студыі.

Мілаш, верагодна, далучыўся да калектыву адносна нядаўна, але ўжо ўдзельнічаў у працы над ідэалагічнымі праектамі. У прыватнасці, ён быў дырэктарам здымачнай групы фільма "Лагеры смерці", які студыя "Летапіс" здымала ў супрацы з Генпракуратурай. Фільм быў часткай кампаніі па прасоўванні наратыву пра "генацыд беларускага народа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі