Стваральніка BelScan асудзілі на 8 гадоў калоніі

Арцем Мазанік / @viasna96
Арцем Мазанік / @viasna96

Праграміста палітзняволенага Арцёма Мазаніка прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне вынес Мінскі гарадскі суд, паведамляюць праваабаронцы. 

Па версіі следства, Мазанік рапрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan для дэананімізацыі прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, дадатак дазваляў вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-коду і правяраць, ці падтрымліваюць яны дзеючую ўладу. 

У Следчым камітэце лічаць, што праз праграму таксама распаўсюджваліся заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.  Арцёма Мазаніка затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс яго ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі