Суд адмовіўся вярнуць ліцэнзію адвакату, які абараняў баскетбалістку Леўчанка
Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіўся вярнуць ліцэнзію адвакату Міхаілу Кірылюку, паведамляе defenders.by.
У 2020 годзе ён абараняў баскетбалістку Алену Леўчанка і дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка, да якой неаднаразова з праверкамі прыходзілі сілавікі.
Кірылюка пазбавілі ліцэнзіі, заявіўшы, што ў сваіх публікацыях ён дапусціў "грубыя, бестактоўныя выразы ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў". Якія менавіта выразы трапілі пад гэтае азначэнне, чыноўнікі Мінюста тлумачыць адмаўляліся.
Сам Кірылюк упэўнены, што яго пазбавілі ліцэнзіі па палітычных матывах — за ацэнку сітуацыі ў краіне.
Рашэнне суда ён плануе абскарджваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.