Суд на брэсцкім блогерам Сяргеем Пятрухіным перанеслі на 1 жніўня

Суд на брэсцкім блогерам Сяргеем Пятрухіным перанеслі на 1 жніўня

Суд над блогерам з Брэста Сяргеем Пятрухіным, вядомым на Youtube, як “Народны рэпарцёр”, перанеслі на 1 жніўня. Такое рашэнне было прынятае падчас судовага пасяджэння 30 ліпеня, расказаў Еўрарадыё Сяргей Пятрухін.

“Рашэнне такое было прынятае толькі таму, што я адваката наняў, заключыў дамову ― каб абаронца ў мяне быў”, ― расказаў блогер.

Сяргей Пятрухін быў затрыманы 27 ліпеня. Да яго дадому прыйшлі ўчастковыя Тарасюк і Дзмітрук, а таксама амапаўцы, якія хацелі правесці агляд памяшкання. Блогер адмовіўся пускаць супрацоўнікаў міліцыі без прысутнасці яго адваката. Вынікам стала змяшчэнне “Народнага рэпарцёра” ў ізалятар часовага ўтрымання і абвінавачваннем у “супраціўленні”.

“Я яму не непадпарадкоўваўся. Гэта ён так інтэрпрэтаваў. Участковы сказаў, каб я пусціў іх у кватэру. Я сказаў, што буду чакаць адваката, а калі яны хочуць, то няхай выклікаюць сантэхніка і ўскрываюць замок ― ключы я згубіў. Але ніякага непадпарадкавання. Тады мне сказалі сядаць у машыну. Маўляў, паедзем у РУУС для разбіральніцтва. Я думаў, паедзем, разбяромся, і ўсё”.

Па словах Пятрухіна, агляд быў звязаны з тым, што 24 ліпеня заяву на яго напісаў маёр Мікалай Рабушка. За дзень да гэтага на старонцы блогера “Вконтакте” з’явіўся наступны допіс, дзе ён параўнаў участковага з фашыстамі за тое, што ён, па словах Пятрухіна, трымаў яго і селяніна з Бярозаўскага раёна Кабанава ў аўтазаку пры тэмпературы, ніжэйшай за мінус 20

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі