Суд над былым гендырэктарам "Барысаўдрэва" пачнецца 23 верасня

Уладзімір Мальцаў абвінавачваецца ў "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" падчас выканання дзяржпраграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства. Гэта пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры на суму звыш 18 мільярдаў рублёў. Таксама была нанесеная істотная шкода дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі "Барысаўдрэва". 

Падчас расследавання крымінальнай справы быў накладзены арышт на маёмасць Мальцава на суму звыш 400 мільёнаў рублёў, З сакавіка 2014-га ён знаходзіцца пад вартай.

Нагадаем, што 8 лістапада 2013 года Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства і быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Пачалося расследаванне. Уладзімір Мальцаў яшчэ некалькі месяцаў заставаўся кіраўніком "Барысаўдрэва".

На здымку Уладзімір Мальцаў крайні злева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі