Суд над кнігарняй “Логвінаў” прызначылі на 5 студзеня
Ён пройдзе ў Эканамічным судзе.
Суд над мінскай кнігарняй “Логвінаў” прызначылі на панядзелак, 5 студзеня. Ён пройдзе ў Эканамічным судзе (Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход — вольны, паведамляецца на старонцы кнігарні "Логвінаў" у Facebook.
Нагадаем, кнігарні пагражае закрыццё, бо “гандлявалі кнігамі без ліцэнзіі Мінінфармацыі”. Падаткавікі патрабуюць вярнуць у бюджэт амаль мільярд рублёў.
Фота — Bookcrossing Belarus