Суд над Уладзімірам Някляевым заняў... 40 секундаў (абноўлена)

На судовы працэс прыбылі мноства журналістаў, дыпламатаў, грамадскіх актывістаў.

Аднак працэс, як выглядала, пачнецца са спазненнем. Як перадае з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук, у судзе Ленінскага раёна Мінска ніяк не маглі высветліць, у якім памяшканні павінен адбывацца суд над палітыкам.

Урэшце Някляеў зайшоў у кабінет да суддзі і... выйшаў праз 40 секундаў з даведкай. Як выявілася, суд адбыўся 23 ліпеня без прысутнасці самога Някляева і яго адваката. Гэта пры тым, што позву ў суд палітыку выпісалі на 25 ліпеня. На пытанне Някляева наконт гэтай неадпаведнасці суддзя ў адказ таксама запытаўся: "А вы незадаволеныя, што вас вызвалілі?"



Нагадаем, у траўні 2011 года экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева асудзілі за падзеі на Плошчы пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі