Суд не задаволіў скаргу сваякоў Уладзіслава Кавалёва

Сваякі аднаго з абвінавачаных у тэракце ў мінскім метро абскарджвалі рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Мінску. У скарзе выказаны шэраг прэтэнзіяў да дзяржаўных органаў, сярод якіх КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў, адзначае Радыё "Свабода". Сярод іншага маці Кавалёва патрабавала, каб улады паведамілі месца пахавання расстралянага сына.



Нагадаем, што тэракт у мінскім метро здарыўся 11 красавіка 2011 года. У сакавіку 2012-га абвінавачаныя ў ім Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі пакараныя смерцю. З таго часу Любоў Кавалёва змагаецца за тое, каб ёй выдалі цела сына і паведамілі дакладную дату яго смерці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі