Суд у Расіі прыняў іск да прапагандыста, які назваў беларусаў "тупымі"

Суд у Расіі прыняў іск да прапагандыста, які назваў беларусаў "тупымі"

Прыморскі раённы суд Санкт-Пецярбурга прыняў калектыўны іск аб абароне гонару і годнасці да расійскага прапагандыста з Russia Today Канстанціна Прыдыбайлы. Заяўнікамі выступілі адразу 25 беларусаў. Яны адрэагавалі на словы Прыдыбайлы, якія прагучалі ў канцы мінулага года ў эфіры YouTube-канала "Соловьев LIVE". Ён двойчы назваў беларусаў "тупымі". Ад прапагандыста патрабуюць абмергнуць гэтыя словы праз СМІ. Кожны з пазоўнікаў патрабуе сімвалічную кампенсацыю маральнай шкоды — адзін расійскі рубель, паведамляе тэлеканал "Дождь".

Канстанцін Прыдыбайла знаходзіўся ў Беларусі восенню 2020-га ў складзе "прапагандысцкага дэсанту" з Расіі. Ён паліваў брудам пратэсты ў нашай краіне, меў магчымасць задаваць пытанні Аляксандру Лукашэнку і ездзіць на машыне з тагачасным кіраўніком МУС Юрыем Караевым.

У снежні 2020-га быў затрыманы жыхар Мінска за пагрозы якраз Прыдыбайлу, які паскардзіўся беларускім сілавікам у верасні. У выніку ў адносінах 47-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі