Суды над Някляевым і Статкевічам перанеслі, паколькі падсудныя не з'явіліся

Суды над Някляевым і Статкевічам перанеслі, паколькі падсудныя не з'явіліся

Суды над Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Статкевічам перанеслі, паколькі падсудныя не з'явіліся, інфармуе Радыё Свабода. Палітыкаў мусілі судзіць за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі ("Маршу недармаедаў"), якая прайшла ў сталіцы 17 лютага.

Справу Статкевіча пра "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" у Ленінскім раённым судзе разглядаў суддзя Дзмітрый Астапенка. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі амбасады ЗША. Было заяўлена, што міліцыянерам у кватэры Статкевіча ніхто не адчыніў дзверы. Партал tut.by піша, што суддзя адклаў разгляд справы "да належнага паведамлення Статкевічу пра суд".

Суд над Някляевым адклалі на пятніцу на 14.30. Палітык сёння знаходзіцца ў Варшаве.

Як вядома, 25 сакавіка, на Дзень Волі, у Мінску пройдзе вулічная акцыя. Мікалай Статкевіч заяўляў, што мае свой план яе правядзення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі