Суды над удзельнікамі антываеннай акцыі пройдуць сёння ў Мінску
Судзіць будуць як мінімум трох актывістаў, затрыманых у нядзелю каля будынка расійскай амбасады ў беларускай сталіцы.
Сярод іх — былы палітвязень Зміцер Дашкевіч. На яго склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, удзельнікаў акцыі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і журналістаў пачалі затрымліваць яшчэ да прызначанага часу яе пачатку. Агулам было схоплена каля 30 чалавек. Сярод іх аказаліся выпадковыя прахожыя і нават супрацоўнік расійскай амбасады. Журналістаў і частку актывістаў учора адпусцілі.
Фота — ria.ru