Супраць палітвязня Мікалая Дзядка распачалі новыя крымінальныя справы

Супраць палітвязня Мікалая Дзядка распачалі новыя крымінальныя справы

Супраць палітвязня Мікалая Дзядка распачалі новыя крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Удзельнік анархісцкага руху знаходзіцца за кратамі з лістапада 2020-га, калі быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК на здымнай кватэры ў Асіповіцкім раёне, і спачатку абвінавачваўся толькі ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). СК сцвярджае, што доказы гэтаму ёсць. У віну Дзядку ставяць адміністраванне "радыкальнага тэлеграм-канала".

Цяпер жа СК паведамляе пра атрыманне доказаў, якія сведчаць "пра здзяйсненне... дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Зноў жа "з выкарыстаннем... тэлеграм-канала". Распачата крымінальная справа (ч. 3 арт. 361 КК).

Таксама справу распачалі па артыкуле "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 1 арт. 295-3). Пасля затрымання Дзядка ў МУС сцвярджалі, што знайшлі ў яго "матэрыялы, неабходныя для вырабу кактэйляў Молатава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі