Супраць палітзняволенай Алены Гнаук распачалі новую крымінальную справу

Алена Гнаук / З архіву Еўрарадыё
Алена Гнаук / З архіву Еўрарадыё

Супраць палітзняволенай Алены Гнаук распачалі новую крымінальную справу. Яе вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі", піша @viasna96.

У чэрвені 2022-га суд Пружанскага раёна асудзіў 65-гадовую Гнаук на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай  у "паклёпе на Лукашэнку" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".

Са жніўня палітзняволеная знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі №4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену Гнаук пазбавілі амаль усіх перадач, тэлефанаванняў, спатканняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі