Супраць сепаратыстаў ва Украіне пачалі дзейнічаць партызаны
Пакуль групы невядомых праяўляюць сябе на тэрыторыі Данецкай вобласці.
Учора з'явілася паведамленне, што ўначы невядомыя падпалілі "кактэйлямі Молатава" барыкаду і адзін намёт каля занятай баевікамі Данецкай абласной дзяржадміністрацыі. Сёння сепаратысты прызналі, што "партызаны" ўчынілі дыверсію каля Славянска. Уначы невядомыя пад'ехалі на аўтамабілі ці аўтамабілях і падпалілі двухпавярховы будынак аднаго з сельсаветаў. Ён цалкам згарэў, ахвяраў няма, інфармуе РІА "Новости".
Тым часам народны дэпутат Вярхоўнай Рады ад "Бацькаўшчыны" Леся Арабец паведаміла пра бой пад Данецкам. Трое невядомых прыехалі на блокпост сепаратыстаў, дасталі аўтаматы і расстралялі 10 чалавек. Пасля гэтага яны з'ехалі. Арабец сцвярджае, што атрымала інфармацыю з трох крыніц. Яна мяркуе, што гэта пачалі дзейнічаць асобныя групы грамадзян, якія вырашылі супраціўляцца акупацыі краіны. Аднак пазней міліцыя не пацвердзіла гэтую інфармацыю, хаця і прызнала факт бою.
Фота — ria.ru