Застрэлены ў Мінску супрацоўнік КДБ пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам

Цырымонія развітання з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком / БЕЛТА​
Цырымонія развітання з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком / БЕЛТА​

Супрацоўнік КДБ, старэйшы лейтэнант Дзмітры Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў у чацвер, паведамляе яго прэс-служба.

Федасюк атрымаў узнагароду "За адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў".

Супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ "Альфа" Дзмітрый Федасюк быў смяротна паранены падчас спецаперацыі. Ён быў у групе, якая прыйшла ў кватэру супрацоўніка кампаніі EPAM Андрэя Зельцэра, падазраванага ў экстрэмізме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі