Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі абвясцілі страйк

Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі абвясцілі страйк

Зранку ў панядзелак, 17 жніўня, на страйк выйшлі супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Перад гэтым яны падпісалі апавяшчэнне, адрасаванае кіраўніку БТРК Івану Эйсманту

Супрацоўнікі БТ патрабуюць прызнаць несапраўднымі афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, адправіць у адстаўку кіраўніцу Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, вызваліць палітвязняў, адмяніць цэнзуру ў СМІ. Як паведамляе TUT.by, пад зваротам падпісаліся каля 60 чалавек. У кампаніі працуе паўтары тысячы чалавек.

У працоўным чаце выйсці на страйк дамовіліся каля 600 чалавек. Сёння пакуль што выйшлі каля сотні. Гэта работнікі, якія працуюць у панядзелак — рэжысёры, аператары, а таксама тыя, хто на мінулым тыдні напісаў заяву пра сыход. Яны стаяць з плакатамі "Сіла ў праўдзе", "Я / Мы за сумленныя навіны".

Рэжысёр Вячаслаў расказаў журналістам TUT.by, што яго амапаўцы затрымалі 11 жніўня, калі ён проста ехаў на ровары па Мінску. Мужчына правёў суткі ў РУУС Першамайскага раёна. "Самае смешнае, што я раблю перадачу пра міліцыю", — дадае ён.

Адзін з супрацоўнікаў распавёў, што Іван Эйсмант гатовы ў 9:30 сустрэцца з аператарамі ў будынку — для перамоваў. Аднак пратэстоўцы патрабуюць, каб ён выйшаў на вуліцу і пагаварыў з усімі прысутнымі.

Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі абвясцілі страйк
Так выглядае заява супрацоўнікаў БТ пра страйк / TUT.by
Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі абвясцілі страйк
Так выглядае заява супрацоўнікаў БТ пра страйк / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі