Сустрэча Трампа і Пуціна — толькі пасля вяртання Украіне маракоў і караблёў

Сустрэча Трампа і Пуціна — толькі пасля вяртання Украіне маракоў і караблёў

Сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна магчымая толькі пасля таго, як Расія верне Украіне маракоў і караблі, захопленыя ў Керчанскім праліве. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта ЗША Джон Болтан, перадае агенцтва Reuters.

Да таго часу, пакуль украінскія караблі і іх экіпажы не будуць вызваленыя, перадумоў для сустрэчы кіраўнікоў ЗША і Расіі няма, падкрэсліў Болтан.

Сустрэча Трампа і Пуціна меркавалася на саміце G20 у Аргенціне. Аднак пасля захопу ўкраінскіх караблёў амерыканскі прэзідэнт адмяніў яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі