Адбыліся сутычкі ля будынка Вярхоўнай Рады ў Кіеве (фота, відэа)

Каля будынка парламента Украіны ў Кіеве сёння пачаліся сутыкненні паміж вартавымі правапарадку і ўдзельнікамі мітынгу, якія патрабуюць прызнання Украінскай паўстанцкай арміі, паведамляе ВВС. Удзельнікі мітынгу кідалі бутэлькі з запальнай сумессю ў вокны Вярхоўнай Рады.

Ёсць паведамленні, што па вокнах стралялі. Такое фота размясціў дэпутат Леанід Емець.

Украінскія парламентары на пасяджэнні ў аўторак адмовіліся разгледзець законапраект аб прызнанні дзейнасці "Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў - Украінскай паўстанцкай арміі" барацьбой за незалежнасць Украіны ў гады Другой сусветнай вайны.

На цяперашні момант сутыкненні спыніліся. Былі затрыманыя каля 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі