Свабодны тэатр апублікаваў відэаверсію спектакля з Кацярынай Сныцінай

Відэаверсія даступная да прагляду з 8 па 25 сакавіка / Скриншот из видео спектакля
Свабодны тэатр выклаў у адкрыты доступ відэаверсію спектакля "KS6: Small Forward", у якім галоўную ролю сыграла зорная баскетбалістка Кацярына Сныціна.
Пастаноўка распавядае пра жыццёвы шлях Сныцінай і праз яе гісторыю раскрывае вопыт пакалення беларускіх міленіялаў. Дзяцінства ў апошнія гады СССР, сталенне ў неспакойныя 90-я, пошук свабоды і ўсведамленне сябе — усе гэтыя тэмы знайшлі адлюстраванне ў спектаклі.
Прэм’ера "KS6: Small Forward" адбылася ў Нью-Ёрку ў 2023 годзе і была вельмі цёпла прынята публікай. Цяпер убачыць спектакль можна і анлайн — відэаверсія даступная да прагляду з 8 па 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.