“Свядомыя” ворагі: ці трапяць беларусы пад мабілізацыю — стрым з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Пра новы канцэпт нацбяспекі і тэрабарону Беларусі, пра “рэферэндумы” і мабілізацыю ў Расіі гаворым з Паўлам Усавым.
Пару дзён хапіла Лукашэнку, каб пасля нібыта змягчэння сваёй рыторыкі падчас выступу 17 верасня ізноў вярнуцца да патрабаванняў знішчыць усіх ворагаў. Найперш, безумоўна, унутраных — “свядомых”, збеглых і тых, хто нібыта маўчыць, але толькі і чакае, каб… Ну і далей па тэксце. Усё гэта, адпаведна, патрабуе зменаў у канцэпцыю нацбяспекі з узмацненнем ролі войска, абароннай прамысловасці і тэрабароны. А тое, што гэтыя патрабаванні Лукашэнкі супалі з аб’яўленнем у Расіі “частковай мабілізацыі” і планамі па правядзенні “рэферэндумаў” на акупаваных украінскіх тэрыторыях, — супадзенне.
Што ці хто так напалохаў Лукашэнку (чарговы раз), што ён вярнуўся да ваяўнічай рыторыкі? Ад каго бараніцца ці на каго нападаць рыхтуецца лукашэнкаўскі рэжым? Мабілізацыя ў Расіі, “рэферэндумныя гонкі” на акупаваных тэрыторыях, Ціханоўская ў ААН — як гэта адаб’ецца на Беларусі і беларусах? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.