"Свята вышыванкі ў Мінабароне" і "Навіны беларусаў Марса"

"Свята вышыванкі ў Мінабароне" і "Навіны беларусаў Марса"

Кампанія “Будзьма беларусамі!” з нагоды свайго 10-годдзя змясціла на сваім сайце жартаўлівыя навіны як "спецвыпуск да юбілею ўсенароднага руху "Будзьма беларусамі!". Пачынаецца ён з інфармацыі пра святочны прыём з банкетам у гонар юбілею, які зладзіць "адміністрацыя 15-га прэзідэнта краіны". У рубрыцы "Навіны беларусаў Марса" паведамляецца, што ў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" з'явіліся "іншапланетныя" чальцы. У сцяне дома па Валадарскага, 9 у Мінску знайшлі... крыж Еўфрасінні Полацкай. Хто б мог падумаць, што ў Мінабароны Беларусі можа прайсці "свята вышыванкі". Гэта таксама жартаўлівая навіна. Як і тое, што "праект "Не маўчы па-беларуску" прыняты за аснову новай навучальнай школьнай праграмы".

"Свята вышыванкі ў Мінабароне" і "Навіны беларусаў Марса"
Фота: http://budzma.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі