Святаслаў Вакарчук праспяваў у Віцебску "Касіў Ясь канюшыну" (відэа)
Канцэрт папулярнага ўкраінскага гурту "Океан Ельзи" ўчора прайшоў у Лядовым палацы.
27 красавіка ў Лядовым палацы ў Віцебску адбыўся канцэрт папулярнага ўкраінскага гурту "Океан Ельзи". На яго прыехала шмат людзей з Расіі, бо ў іх канцэрты гурту забароненыя.
Як піша "Наша ніва", на канцэрце ў натоўпе былі людзі ў цывільным, якія адбіралі ўкраінскія сцягі ды стужкі, але прасунутыя фанаты праносілі з сабой блакітна-жоўтыя шарыкі ды надувалі іх на месцы, а таксама пісалі на руках "Слава Украіне".
Напрыканцы канцэрта Святаслаў Вакарчук праспяваў "Касіў Ясь канюшыну", а зала яму апладзіравала і падпявала.
Фота: svaboda.org, відэа: nn.by