Святлана Алексіевіч адмовілася ўзначаліць камісію па помніку ў Курапатах

Святлана Алексіевіч адмовілася ўзначаліць камісію па помніку ў Курапатах

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч адмовілася ўзначаліць камісію па вызначэнні помніка ў Курапатах, паведамляе Радыё "Свабода". З адпаведнай прапановай да пісьменніцы звярнуліся чыноўнікі з Адміністрацыі прэзідэнта. 

Алексіевіч мяркуе, што ў камісію па Курапатах павінны ўвайсці людзі, для якіх гэтае месца стала справай жыцця: "І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Пазняк. І там павінна быць больш людзей, якія насамрэч зрабілі Курапаты Курапатамі".

Пісьменніца патлумачыла сваю адмову палітычнымі паводзінамі цяперашняй улады: "Людзі сядзяць у турмах, столькі арыштаў было на Дні Волі, такая нянавісць, з такой нянавісцю білі людзей. Таму неяк дзіўна было б мне ўдзельнічаць ва ўсім гэтым".

Алексіевіч мяркуе, што праект помніка ў Курапатах неабходна выносіць на ўсенароднае абмеркаванне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі