Святлана Алексіевіч: Facebook цікавейшы, чым усе беларускія газеты
Святлана Алексіевіч выступіла ў Мінску на канферэнцыі "Медыя Беларусі: выклікі і шанцы". Павел Свярдлоў паслухаў Нобелеўскую лаўрэатку і каротка заканспектаваў яе словы:
Facebook цікавейшы, чым усе беларускія газеты.
Мы апынуліся нацыяй, што спазнілася. Раней — спазнілася. Цяпер — прыгнечаная.
Лукашэнка пастарэў, а народ паразумнеў.
Трэба рыхтаваць людзей да новага жыцця. Але я не ведаю, калі яно прыйдзе.
Мне часта кажуць: трэба ісці ў палітыку. Але я заўсёды буду пісьменнікам.
Палаючых вачэй у нас ужо не будзе, час прапушчаны. Нацыя перажывае расчараванне.
Ідэі зжыраюць лепшых.
Прыйшоў час асветніцтва. Іншага варыянту ў нас няма.
Дзе наша моладзь? Не, яна, вядома, ёсць. Але яна не заяўляе пра сябе як сіла, якая бярэ адказнасць на сябе.
Калі б я была журналістам, я б збірала агульную думку свайго часу.
Калі ў нас здарыўся Чарнобыль, усе казалі, казалі без перапынку. Гэта было праз страх і праз тое, што ніхто не разумеў, што адбываецца. Вось такі ж момант цяпер у свеце.
Вы не настолькі несавецкія, як вам здаецца.