Святлана Алексіевіч сёння святкуе свой юбілей

Святлана Алексіевіч сёння святкуе свой юбілей

31 траўня свой дзень нараджэння адзначае вядомая беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч

Яна нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск), яе бацька — беларус, а маці — украінка. Пазней сям'я пераехала ў Беларусь. 

У 1965 годзе Алексіевіч скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Капаткевічы на Петрыкаўшчыне. Працавала выхавацелькай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў беларускіх газетах і ў часопісе "Нёман". 

Найбольшую вядомасць Святлане Алексіевіч прынеслі яе кнігі, напісаныя ў жанры дакументалістыкі. У 2015 годзе пісьменніца была ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй па літаратуры за цыкл твораў "Галасы Утопіі", складзены з шасці кніг: "У вайны не жаночае аблічча", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Апошнія сведкі", "Чарнобыльская малітва", "Час сэканд-хэнд". Прэмія была ўручаная ёй з фармулёўкай за "шматгалоснае гучанне" прозы і "ўвекавечанне пакуты і мужнасці".

Еўрарадыё віншуе спадарыню Святлану з юбілеем і зычыць доўгага і плённага жыцця!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі