Святлана Алексіевіч выказала салідарнасць з асуджаным Алесем Юркойцем
Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч падтрымала асуджанага асветніка з Астравеччыны і былога мытніка Алеся Юркойця. Яна падпісала яму сваю кнігу "У вайны не жаночае аблічча". Фотаздымак кнігі з подпісам "Дарагі Алесь, сілы і веры вам у сябе і будучыню" апублікаваў у сацсетках журналіст і даследчык літаратуры Сяргей Шапран.
Юркойця асудзілі ў верасні 2017 года на 7 гадоў пазбаўлення волі па справе ашмянскіх мытнікаў, абвінавачаных у стварэнні арганізаванай злачыннай групы. Грунтоўных доказаў віны Юркойця на судзе не прагучала, адзначае Радыё "Свабода".