Святлана Ціханоўская і Джулі Фішэр ушанавалі памяць ахвяр аварыі на ЧАЭС

Святлана Ціханоўская і дыпламаты перад ускладаннем кветак да помніка "Маці Чарнобыля" ў Вільні / @ tsikhanouskaya​
Святлана Ціханоўская і дыпламаты перад ускладаннем кветак да помніка "Маці Чарнобыля" ў Вільні / @ tsikhanouskaya​

Святлана Ціханоўская і прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр узялі ўдзел у памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.  Мерапрыемства прайшло ў Вільні. На ім прысутнічалі і іншыя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Мінску, паведамілі ў штабе палітыка.

Кветкі да помніка "Маці Чарнобыля" разам з Ціханоўскай і Фішэр усклалі амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас і трэці сакратар амбасады Украіны Дзмітрый Сяроў.

"Чарнобыль — гэта трагедыя для нашых краін. Яна згуртавала нашы народы — каб мы памяталі пра Чарнобыль і больш ніколі не дапусцілі такіх жудасных памылак", — адзначыла Светала Ціханоўская.

Сёлета спаўняецца 35 гадоў з моманту катастрофы ЧАЭС.

Раней амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр гаварыла, што не можа прыехаць у Мінск, хоць гатовая прыступіць да працы. Ёй не выдаюць візу. Пры гэтым яна распавяла пра свае планы прыбыць у Вільню і Варшаву і "ўзаемадзейнічаць з тымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашу заклапочанасць падзеямі ў Беларусі". 

Напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей каментаваў узніклую праблему з візай для Джулі Фішэр. Паводле яго слоў, у Мінску "хацелі б мець поўную яснасць, у якім статусе спадарыня прызначаны амбасадарка мае намер працаваць у Беларусі".  

"Калі яна збіраецца прыехаць і рабіць заявы аб нелегітымнасці рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта", — патлумачыў пазіцыю беларускага боку кіраўнік МЗС.

Светлана Тихановская и Джули Фишер почтили память жертв аварии на ЧАЭС
Святлана Ціханоўская / @ tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі