Святлана Ціханоўская зрабіла бустарную прышчэпку ад COVID-19
Святлана Ціханоўская зрабіла бустарную прышчэпку ад COVID-19.
"Гэта важна, таму што гэта не толькі спосаб захаваць сваё здароўе, гэта яшчэ і клопат пра іншых, — піша яна. — Прышчэплены чалавек з куды меншай верагоднасцю заразіць кагосьці яшчэ".
Лідарка беларускай апазіцыі вакцынавалася ад каранавіруса ў чэрвені 2021 года. Дактары рэкамендуюць рабіць бустарную прышчэпку праз паўгады пасля вакцынацыі.
Гульні беларускіх уладаў са статыстыкай па колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам (і памер ад яго) адбілі ў беларусаў жаданне вакцынавацца. Імаверна, імкненне чыноўнікаў зрабіць выгляд, што ўсё пад кантролем, каштавала тысячаў жыццяў.
Святлана Ціханоўская — прыклад супрацьлеглага, вельмі сур'ёзнага і адказнага стаўлення да пандэміі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.