Сябар Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове толькі на другім месцы
Сябар Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове толькі на другім месцы. Дзейны прэзідэнт Ігар Дадон пасля апрацоўкі 100% пратаколаў набраў 32,61%. Лідар апазіцыйнай праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці Мая Санду набрала 36,16%. Іншыя шэсць кандыдатаў маюць ад 1% да 16%, паведамляе ТАСС.
Выбары адбыліся, паколькі яўка выбарцаў перавысіла неабходны парог — 33,33%.
Імя прэзідэнта Малдовы стане вядома па выніках другога тура, у які праходзяць Санду і Дадон. Ён мусіць прайсці 15 лістапада.
Лідар апазіцыйнай праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці Мая Санду / Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.