Сябры Віцебскай абласной камісіі агітавалі, як галасаваць на рэферэндуме

Сябры Віцебскай абласной камісіі агітавалі, як галасаваць на рэферэндуме

11 лютага ў абласной газеце "Витебские вести" з'явіўся зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый наконт рэферэндуму.

19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебшчыны прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за змены ў Канстытуцыі. 

Але, як заўважылі праваабаронцы, трое падпісантаў ўваходзяць у Віцебскую абласную выбарчую камісію па правядзенні рэферэндуму. Выбарчае заканадаўства забараняе чальцам камісій усіх узроўняў удзельнічаць у агітацыі, у тым ліку ў СМІ.

Гаворка ідзе пра Валяр’яна Мацкевіча — старшыню Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый і адначасова старшыню абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", Таццяну Туманаву — намесніцу старшыні Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, Сяргея Альсевіча — старшыню Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага абʼяднаньня вэтэранаў.

Тэарэтычна, парушальнікі закону павінны пакінуць склад выбаркама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі