Сямашка: У эканамічным правале ў 2013-м вінаваты Мытны саюз (відэа)

Паводле словаў Сямашкі, якія перадае Радыё "Свабода", аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў 2013 годзе знізіцца на 2% у параўнанні з 2012 годам. Чыноўнік канстатаваў "відавочны правал" у працы цэлага шэрагу галінаў прамысловасці і асобных вытворчых гігантаў, такіх як БелАЗ і Беларускі металургічны завод.



Сямашка зазначыў таксама, што заводскія сховішчы цяпер перапоўненыя гатовай прадукцыяй.



Сярод прычын няўдалага года для беларускай эканомікі Сямашка назваў недасканаласць заканадаўства Мытнага саюза, выключэнні і абмежаванні, якія існуюць у ім. Напрыклад, сёлетняя пастанова расійскага ўраду закрыла доступ на расійскі рынак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. А з-за ўтылізацыйнага збору на аўтамабільную тэхніку ў Расіі стане неканкурэтным і прадукцыя МАЗ — яго цана вырасце на 18%, прызнаў віцэ-прэм'ер.



Паводле звестак Сямашкі, за першыя 9 месяцаў гэтага года прамысловасць выканала сваё заданне на 95,4%. У той жа час пастаўленая задача па выніках года дасягнуць 107%.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі