Сямейны капітал у Беларусі павялічваецца на 4341 рубель з 1 студзеня
Людзі часта спяшаюцца ўкласці сямейны капітал у нерухомасць, каб грошы не зніклі да паўналецця дзіцяці / Еўрарадыё
Памер сямейнага капіталу павялічваецца на 4341 рубель з 1 студзеня. Цяпер ён складае 30336 рублёў. Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў распавёў, што на выплату сямейнага капіталу ў 2023 годзе плануецца выдаткаваць 429 млн рублёў. Скарыстацца гэтымі сродкамі змогуць каля 13,8 тысяч сем'яў.
З 2020 года беларусы могуць датэрмінова выдаткаваць сямейны капітал, напрыклад, на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.