Сярэдні заробак беларусаў у ліпені склаў каля 610 долараў
Альбо 5 мільёнаў 450 тысяч 175 рублёў.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у чэрвені налічаны сярэдні заробак працаўнікоў па краіне складаў 5 млн 159 тысяч 884 рублі. Такім чынам ён павялічыўся за месяц амаль на 300 тысяч рублёў альбо на амаль 6%.
Што да заробку рабочых і служачых, то ён у ліпені складаў 5 млн 472 тысячы 537 рублёў альбо каля 612 долараў (у чэрвені амаль на 300 тысяч рублёў менш).
Калі настаўнікі ў ліпені мелі сярэдні заробак у памеры 4 млн 13 тысяч рублёў, дык у сельскай гаспадарцы — 4 млн 316 тысяч, у будаўніцтве — 7 млн 202 тысячы рублёў.
Фота — minsknews.by