Сяргей Чалы: У валютнай палітыцы вяртаемся ў познія 90-я

110830 ChalyS.mp3

Еўрарадыё: Лукашэнка з сярэдзіны верасня адпускае курс нацыянальнай валюты. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Рыначны курс беларускага рубля будзе вызначаны ў сярэдзіне верасня на дадатковай сесіі таргоў на валютнай біржы. Атрымліваецца, што для адных будзе дадатковая сесія на біржы і там будзе рынкавы курс, а для іншых будзе асноўная сесія біржы і там будзе курс нацыянальнага банку?

 
Чалы: Гэта фактычнае дэжавю таго, што ў нас было 90-я гады, калі дакладна так была адзіная сесія, на якой абраныя пакупнікі маглі мець доступ да валюты па курсе моцна адрозным ад рынкавага, а для ўсіх астатніх - дадатковая сесія.


Еўрарадыё: Чаму Нацбанк не адмяняе абавязковы продаж 30 % выручкі валюты?

 
Чалы: Гэта мела б сэнс, калі б гаворка вялася пра пераход на цалкам рынкавае курсаўтварэнне, калі здымаюцца ўсе абмежаванні, ўсе удзельнікі валютнага рынка дапускаюцца на адну адзіную сесію, і той курс, які ствараецца па выніках таргоў з удзелам попыту і прапановы, ён Нацбанкам прызнаецца рынкавым і афіцыйным. Паколькі гэтага не адбываецца, то, калі не захаваць гэты абавязковы продаж, то ніхто не будзе прадаваць па такім курсе.


Еўрарадыё: Адны абмежаванні здымаюцца, а іншыя з’яўляюцца. Лукашэнка заявіў, што валюта будзе прадавацца толькі па пашпартах... Як бы вы гэта пракаментавалі?


Чалы: Гэта вельмі дзіўна з’ява. Нашы ўлады, як хворы, якому лекары казалі ў пачатку хваробы, што сітуацыя цяжкая, трэба рашацца выпіць лекі. Пацыент адмаўляецца. Пасля стан пагаршаецца. Лекары кажуць, што без аператыўнага ўмяшання не абысціся. А пацыент кажа: “Ой, ведаеце, мы ўсе ж вырашыліся, давайце мы ўсе ж таблетачкі пап’ем”. Гэта спозненыя нейкія рашэнні, якія нічога не вырашаюць. Сітуацыя палепшыцца, але сістэмна – гэта вельмі вялікая праблема. Дэ-факта прызнанне сістэмы множных курсаў, якая склалася, пагаршае магчымасць атрымання крэдыту МВФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі