Сяргей Пукст нарэшце прадставіць свой "Последний альбом" (слухаць)

19 снежня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" Сяргей Пукст прэзентуе новы "Последний альбом". Пласцінка рыхтавалася цягам 5 гадоў. У яе ўвайшлі песні, запісаныя ў межах праекта Pukstband.


Па словах Сяргея, "гэта вітальны і гучны дыск". Музыка кажа, што яго радуе "непрылізанасць і недзе нават неўтаймаванасць" працы. Музыка падкрэслівае, што "нягледзячы на тое, што некаторыя песні можна было чуць на розных паўпадпольных рэлізах, менавіта тут яны набылі сваю форму і сталі часткай цэльнага музычнага выказвання".


Першую частку "Последнего альбома" можна паслухаць і спампаваць праз SoundCloud ужо цяпер. Цалкам альбом, у які ўвайшло 13 кампазіцый, можна набыць асабіста ў музыкі падчас міні-прэзентацыі. Увесь тыраж дыскаў Пукст вырабіў і аформіў уручную.


Імпрэза, якая ўключыць аўтограф-сесію і акустычны міні-канцэрт Сяргея Пукста, пачнецца ў 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі