Сяргей Шайгу будзе кіраваць нарадай у Мінску
У сераду ў беларускай сталіцы пройдзе чарговае паседжанне Савета міністраў абароны дзяржаваў-удзельніц СНД.
А 12-й гадзіне мерапрыемства збярэ ўдзельнікаў у "Прэзідэнт-гатэлі". Кіраваць ім будзе міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.
Будуць прысутнічаць дэлегацыі Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Украіны.
Адзначым, што падчас свайго мінулага прыезду ў Беларусь у красавіку сёлета Шайгу заявіў пра запланаванае стварэнне ў нашай краіне расійскай авіябазы. У выніку, "удакладняць" гэтае выказванне давялося Аляксандру Лукашэнку, які заявіў, што пра стварэнне авіябазы гаворка не вядзецца.