Сяржанта з Пухавічаў асудзілі на тры гады за перавышэнне паўнамоцтваў
Суд Пухавіцкага раёна асудзіў на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму малодшага сяржанта, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.
Хлопца прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, у тым ліку спалучанае з гвалтам. Дзеянні сяржанта, як прызнаў суд, прычынілі шкоду грамадзянам і дзяржаўным інтарэсам.
Паведамляецца, што падсудны праходзіў тэрміновую ваенную службу на пасадзе камандзіра рамонтнага аддзялення (разбора-зборачных работ) у батальёне забеспячэння.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
Масавыя праверкі ў войску прайшлі пасля гібелі шарагоўца Аляксандра Коржыча ўвосень 2017 года. У выніку гэтых праверак было пачата каля 50 крымінальных спраў за дзедаўшчыну.