Сястра Уладзіміра Мацкевіча даведалася пра яго стан на 13-ы дзень галадоўкі

Сястра Уладзіміра Мацкевіча даведалася пра яго стан на 13-ы дзень галадоўкі

Сястра філосафа Уладзіміра Мацкевіча даведалася пра яго стан на 13-ы дзень галадоўкі. Як паведамляе @methodology_by, у яго знізіўся ціск, нямеюць рукі і ногі — стан пагаршаецца. Палітвязень кажа пра вельмі вялікую стомленасць.

Сястра сустрэлася ў сераду з медыкамі з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Яны заявілі, што "стан... здавальняючы", а "сітуацыю трымаюць пад кантролем". Тым не менш сваякі і калегі 65-гадовага Мацкевіча турбуюцца за стан яго здароўя, які можа рэзка пагоршыцца. Тым больш ва ўмовах сухой галадоўкі.

Адзначаецца, што дагэтуль "следчыя органы ігнаруюць сітуацыю", нягледзячы на шматлікія звароты, ніякай рэакцыі на патрабаванні Уладзіміра Мацкевіча не было. Па-ранейшаму да палітвязня не можа патрапіць пратэстанскі пастар.

Пазней стала вядома, што 16 лютага Мацкевічу стала дрэнна. Лекар паставіў кропельніцу і ўкалоў вітаміны. Уладзімір Мацкевіч пасля гэтага прыйшоў у сябе.

Мацкевіч знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінска. Галадоўку ён пачаў 4 лютага, калі споўнілася паўгода з часу, як ён за кратамі. Летась яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Палітвязень патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. З аўторка Уладзімір Мацкевіч пачаў сухую галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі