Сястра Веранікі Цапкала расказала, чаму яе затрымлівалі міліцыянты

Сястра Веранікі Цапкала расказала, чаму яе затрымлівалі міліцыянты

Наталлю Леанюк, сястру Веранікі Цапкала, адпусцілі з міліцыі. Яе запрашалі ў органы для паказанняў сведкі па справе Валерыя Цапкала і прасілі пракаментаваць заяву Цапкалы "пра ілжэсведчанне" турэцкага бізнесоўца Ігдзеджы, перадае TUT.by.

Пра затрыманне Наталлі Леанюк сёння зранку распавяла яе сястра Вераніка Цапкала. Яна даведалася пра здарэнне ад супрацоўнікаў Белгазпрамбанка, дзе Леанюк узначальвае аддзел маніторынгу, суправаджэння крэдытных аперацый малога бізнэсу.

Пасля выхаду з міліцыі Леанюк распавяла, як усё адбылося: "Каля банка да мяне падышлі трое ў цывільным, уручылі позву — запрашэнне для дачы паказанняў. Сказалі, "па справе Цапкалы".

Па словах сясцёр, гэта былі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Наталля Леанюк не ведае, у якім статусе яна праходзіць па справе. 

Па словах Леанюк, ёй зачыталі заяву Валерыя Цапкалы. "Я сказала, што патлумачыць нейкія рэчы не магу ў сілу няведання, і скарысталася сваім правам згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі не сведчыць супраць блізкіх", — распавяла яна падрабязнасці візіту ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі