Сын палкоўніка Паўлічэнкі скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі

Сын палкоўніка Паўлічэнкі скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі

Сын палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі з чырвоным дыпломам скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі. Лейтэнант Арцём Паўлічэнка будзе служыць камандзірам узвода роты разведкі ў вайсковай частцы 3214, якой калісьці камандаваў яго бацька. Згаданая рота лічыцца элітнай, прызначэнне туды лічыцца не толькі прэстыжным, але і перспектыўным. Яшчэ курсантам ён атрымаў крапавы берэт. Дзмітрый Паўлічэнка ўзнагародзіў дзесяць выпускнікоў Ваеннай акадэміі, уладальнікаў крапавых берэтаў, у тым ліку і свайго сына, медалямі “За заслугі перад спецназам”, піша “Беларускі партызан”.

Маці Арцёма Паўлічэнкі Наталля працавала фельчарам медслужбы ў той жа частцы 3214. Яна — другая жонка палкоўніка, у 2008-м стала вядома, што ён ажаніўся трэці раз. Дзмітрый Паўлічэнка падазраваецца ў датычнасці да шэрагу знікненняў у канцы 1990-х гадоў, у тым ліку Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара. У 2001 годзе ў СМІ трапіла пастанова аб прэвентыўным затрыманні Паўлічэнкі па гэтай справе, але яго неўзабаве адпусцілі. У апошнія гады ён жыве ў Лепелі, працягвае кіраваць Беларускай асацыяцыяй ветэранаў спецыяльнага прызначэння войск МУС “Гонар”.

Сын палкоўніка Паўлічэнкі скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі
Фота: belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі