Сын Сяргея Ціханоўскага: тата — у закладніках
Святлана Ціханоўская запісала відэазварот з нагоды пачатку закрытага суда ў СІЗА ў Гомелі над мужам, а таксама над яшчэ 5 палітвязнямі. Яна нагадвае, што Сяргей Ціханоўскі за кратамі з 29 траўня 2020-га. "З таго дня Сяргей ні разу не бачыў нашых дзяцей, — кажа Ціханоўская. — Ён не чуў, як пяцігадовая Агнія пытаецца: "Мама, а тата дакладна не памёр?".
А 11-гадовы сын Карней на гэта адказаў: "Наш тата — у закладніках у рэжыму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.