Сёлета беларускім міліцыянерам 24 разы спрабавалі даць хабар
Сёлета беларускім міліцыянерам 24 разы спрабавалі даць хабар. Як адзначаюць у МУС, найчасцей на такі крок ішлі нецвярозыя кіроўцы ці асобы, у якіх не было права на кіраванне транспартным сродкам. Некаторых з іх не спынялі нават папярэджанні пра крымінальную адказнасць. Напрыклад, у Гомелі п'яны кіроўца прасіў даішніка не складаць пратакол і прапанаваў 50 рублёў. Такой жа сумай хацеў адкупіцца ад інспектара дарожна-патрульнай службы п'яны кіроўца на Лідчыне. У Гродне індывідуальнаму прадпрымальніку пагражала адміністрацыйная адказнасць за парушэнне тэрмінаў рэгістрацыі агнястрэльнай зброі. І ён паспрабаваў даць хабар міліцыянеру. У выніку адміністрацыйная справа пераўтварылася ў крымінальную, інфармуе БЕЛТА.
У МУС папярэджваюць, што за спробу даць хабар міліцыянеру пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.