Сёлета плынь турыстаў з Расіі зменшылася на 10%

Сёлета плынь турыстаў з Расіі зменшылася на 10%

Сёлета ў Беларусі расійскіх турыстаў стала меней на 10%, пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў сёння намеснік міністра спорта і турызма Міхаіл Кравец.  

“Што тычыцца расіянаў, плынь панізілася прыкладна на 10%. Гэта адбіваецца і на экспарце турыстычных паслуг”, — сказаў Міхаіл Кравец.

Ён мяркуе, што гэта адбылося з-за нестабільнай сітуацыі на расійскім фінансавым рынку і зніжэнне плацежаздольнасці расіянаў.  Кравец таксама кажа, што доля расіянаў у агульнай колькасці турыстаў у Беларусі складала раней каля 70%. А цяпер “мы выходзім на рынкі Ізраіля, Кітая, ЗША, Канады, краін Заходняй Еўропы. Гэты працэс вельмі марудна, але ідзе”.

Пры гэтым у цэлым паток турыстаў у Беларусь у гэтым годзе павялічваецца. Так, у першым паўгоддзі краіну наведалі больш за 2 млн чалавек гэта на 10% больш за аналагічны перыяд мінулага года. 

Аб’ём экспарта турпаслуг склаў 89 млн долараў, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Фота: vistanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі