Сёлета прахадныя балы ў БДУ выраслі на 20-30 балаў

Сёлета прахадныя балы ў БДУ выраслі на 20-30 балаў

17 ліпеня ў беларускіх ВНУ апошні дзень падачы дакументаў на дзённую бюджетную форму навучання. У БДУ заўважаць, што ў параўнанні з мінулым годам прахадныя балы істотна выраслі.

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прыёмнай камісіі:

"Паўсюль прахадныя балы будуць вышэй. Ужо ўніверсітэт мае конкурс на дзённую платную форму. Дынаміка роста вялікая ў дыяпазоне сярэдніх балаў, там рост 20-30 балаў па спецыяльнасцях".

На міжнародных адносінах прахадны бал можа быць вышэй за 380 (з 400 магчымых). На гэты факультэт падаліся 9 чалавек, якія маюць 391 бал і болей, яшчэ 30 чалавек маюць больш за 380 балаў. А агулам на факультэце толькі 59 бюджетных месцаў.

Летась прахадны бал на ФМА складаў, у залежнасці ад спецыяльнасці, ад 361 (менаджмент у сферы міжнароднага турызму, сусветная эканоміка) да 382 (міжнародныя адносіны, міжнароднае права) з 400 магчымых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі