Сёння 5 беларусак паўдзельнічаюць у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

Сёння 5 беларусак паўдзельнічаюць у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

У чацвер, 17 сакавіка, адразу пяць беларусак паўдзельнічаюць у спрынце на заключным этапе Кубка свету па біятлоне. Спаборніцтвы пройдуць у Ханты-Мансійску. На старт выйдуць Дар'я Юркевіч (21-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (36), Надзея Скардзіна (45), Анастасія Дубарэзава (55) і Крысціна Ільчанка (79). Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 16.05.

Як вядома, на працягу сезона, у адсутнасць Дар'і Домрачавай, беларускія біятланісты не заваявалі ніводнага медаля на этапах Кубка свету і на чэмпіянаце свету. У Кубку нацый беларускі займаюць 10-е месца (лідыруюць нямецкія біятланісткі). За Крыштальны глобус сёлета вядуць барацьбу Габрыела Саўкалава з Чэхіі (1039 ачкоў) і Мары Дарэн-Абер з Францыі (970). У мужчын яго датэрмінова выйграў француз Мартэн Фуркад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі