Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі палітвязня Алеся Бяляцкага
Яна мае назву "Асьвечаныя беларушчынай". У кнігу ўвайшлі літаратуразнаўчыя тэксты і эсэ, напісаныя Бяляцкім на волі і за кратамі.
Радыё Свабода адзначае, што ўпершыню ў сучасным літаратуразнаўстве Алесь Бяляцкі ўводзіць тэрмін "беларуская турэмная літаратура".
Прэзентацыя адбудзецца ў Мінску ў офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 18-й гадзіне.
Нагадаем, у лістападзе 2011 года Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, на судзе ён казаў, што гэтыя грошы перадаваў на падтрымку пацярпелым ад рэжыму.